22 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала літаратурна-гістарычнае дасье “Сімвал трагедыі і вечнай памяці”, прымеркаванае 79-ай гадавіне з дня Хатынскай трагедыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкары праз кнігі і відэаматэрыялы асвяцілі гісторыю Хатыні і яе жыхароў і тых вёсак, лёс якіх быў такі ж трагічны. Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас акупацыі. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з прадстаўленымі навукова-папулярнымі і літаратурна-мастацкімі выданнямі. Для прагляду быў прапанаваны відэаролік 1969 года са зваротам адзінага дарослага выжыўшага жыхара вёскі Хатынь Іосіфа Камінскага падчас цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу.