/ 28 марта, 2022

У рамках тыдня дзіцячай кнігі 28 сакавіка казачны дыліжанс “В некотором царстве, библиотечном государстве” Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі, запрасіў  дзяцей у вясёлы і займальны ваяж па старонках дзіцячых кніг. Па дарозе падарожнікаў чакалі прыпынкі на розных станцыях. На станцыі «Казачная» юныя чытачы адгадвалі казачных герояў. На станцыі «Казкі — нашы сябры» яны разгадвалі загадкі, вызначалі, каму з казачных герояў належыць прадмет, па апісанні ўчынкаў пазнавалі герояў твораў. А каб адказаць на пытанні правільна, у дапамогу была была аформлена кніжная выстава “У свеце казкі”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий