Літаратурны хіт-парад “Навагрудак у мастацкай літаратуры” пазнаёміў з лепшымі кніжнымі выданнямі пра Навагрудак. Адметнасць яго вызначана прадстаўленнем менавіта мастацкіх кніг, апавядаючых пра самыя розныя гістарычныя перыяды, сучасны Навагрудак, лёсы выдатных людзей, якія праславілі горад. Міндоўг, Даўмонт, Ягайла, Конрад Валенрод, Саламея Русецкая – усе гэтыя асобы таксама сталі ўдзельнікамі імправізаванага хіт-парада. Увага была звернута на лепшыя празаічныя і паэтычныя мастацкія крыніцы. Электронная гульня і віктарына дапамаглі студэнтам гандлёва-эканамічнага каледжа замацаваць веды і даведацца аб новых невядомых фактах, якія датычацца гісторыі краю ў самы розны час. Прагучалі вершы пра Навагрудак у выкананні студэнтаў гандлёва-эканамічнага каледжа.