Чарговае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшло 30 сакавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Дзеці са школьнага лагера “Родники доброты” адправіліся ў літаратурны круіз “Ці не паехаць нам у госці?”. У віртуальным падарожжы яны сустрэліся з пісьменнікамі з іншых краін і героямі іх кніг, пабывалі ў Англіі, Італіі, Амерыцы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з творамі замежных аўтараў і іх перакладамі, якія зрабілі рускія пісьменнікі, і якія сталі вельмі папулярнымі і чытаемымі. Для юных чытачоў была падрыхтавана адпаведная кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены кнігі А.Мілна і Б.Захадэра, К.Калодзі і А.Талстога, Л.Баума і А.Волкава, С.Маршака. Напрыканцы ўсе дружна разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні віктарыны “Пазнай героя па апісанні”. Шмат кніг знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.