Гучныя чытанні “Казачныя сябры” правялі бібліятэкары бібліятэчнага пункта ФАК “Лідар” у яслях-садзе №12. Маленькія выхаванцы дзіцячага садка праслухалі некалькі казак: “Пеўнік і два мышаняці”, “Лісічка і суддзя”, “Мужык і Мядзведзь” і інш. Бібліятэкары разам з дзецьмі абмеркавалі кожную казку, а таксама добрыя і дрэнныя ўчынкі казачных герояў. Пагутарылі таксама з хлопчыкамі і дзяўчынкамі пра тое, як важна чытаць, і колькі цікавага можна даведацца з розных кніг. Напрыканцы дзеці расказалі пра свае любімыя казкі.