21 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка правяла агляд літаратуры «С книгой к здоровью» ў сярэдняй школе N3 падчас метадычнага аб’яднання сацыяльных педагогаў агульнаадукацыйных навучальных устаноў раёна. Былі прапанаваны кнігі па здароваму ладу жыцця, прафілактыцы наркаманіі і алкагалізму, мастацкая літаратура, псіхалагічныя выданні, перыёдыка, кнігі з дзіцячай серыі “Здароўе” знайшлі сваё месца на паліцах выставы. Выстава дазволіла зірнуць на пытанне захавання здароўя і барацьбу са шкоднымі звычкамі з новага ракурсу. Кнігі былі сістэматызаваны па асобных тэмах, дазваляючых не абыйсці ўвагай пытанні захавання псіхічнага здароўя, рэгулярныя фізічныя нагрузкі, харчаванне. А адлюстраванне тэмы непасрэдна ў мастацкіх творах было прадэманстравана з дапамогай лепшых твораў замежнай і айчыннай літаратуры. Асаблівую цікаўнасць кнігі выклікалі ў вучняў малодшых класаў. Яны актыўна адказвалі на пытанні, якія датычацца здароўя, найбольшы інтарэс яны праявілі да дзіцячых ілюстраваных кніг па тэме.