/ 21 апреля, 2022

Ксёндз Віталій Цыбульскі з касцёла Святога Казіміра, што ва Уселюбе, падараваў нашай бібліятэцы цудоўнае выданне “Касцелы Беларусі. Гродзенская дыяцэзія” ў 2-х кнігах. Каталіцкія храмы неаддзельныя ад гісторыі беларускага народа. Выданне праілюстравана прыгожымі, высокаякаснымі фотаздымкамі, пра кожны касцёл маецца гістарычная даведка. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць святыні зямлі навагрудскай. Як зазначае аўтар, кніга не столькі раскрывае гісторыю архітэктурных помнікаў колькі робіць быццам бы стоп-кадр цяперашняга часу.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий