ДУК «НАВАГРУДСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА»

1946


Пастановай Савета Міністраў БССР і ЦК КП(б) Беларусі ад 07.05.1946 года “Аб рабоце масавых бібліятэк” і на падставе рашэння Навагрудскага райвыканкама была адчынена Навагрудская раённая бібліятэка. Бібліятэка знаходзілася ў будынку райвыканкама.
Кніжны фонд: 3100
Колькасць чытачоў: 1080
Першая загадчыца: Цімафеева

1947


Пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 ліпеня 1947 года Навагрудскай раённай бібліятэцы было прысвоена імя М Багдановіча.
Новы адрас: вул. Камсамольская, д.13.

 

1961


Бібліятэка закончыла арганізацыю адкрытага доступу чытачоў да кнігі.

 

1986


9 кастрычніка быў арганізаваны клуб па інтарэсах “Подзвіг” ваенна-патрыятычнага накірунку. Ён праіснаваў да 1993 года.

 

1994


З 19 мая пачало сваю дзейнасць аматарскае аб’яднанне Літаратурныя чацвяргі.

Дыялог пакаленняў. Памяць не пакіне нашы сэрцы, 2004

 

 

 

 

2004


Бібліятэка атрымала будынак па адрасу вул. 1 Мая, д.1

2007

З 1 снежня 2007 года створана перасоўная бібліятэка (бібліобус) як структурная адзінка аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.

2009

Пры раённай бібліятэцы адкрыта міні-галерэя  “Імгненне”

2009

Пачалі вандраваць з інфармацыйна-краязнаўчым турам «Праз бібліятэку — да дабра і свету»

2012

Першыя Шчорсаўскія чытанні “Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: дзяржаўныя i прыватныя кнігазборы”

 

 

2013

На пляцоўках горада  пачалі працаваць летнія чытальні. Акрамя гэтага па суботах ладзіцца праект “У каралевы кнігі” на плошчы Леніна.

 

2014

Другія Шчорсаўскія чытанні “Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: манастырскія і царкоўныя кнігазборы”

 2015

1 сакавіка створана дзяржаўная ўстанова культуры «Навагрудская раённая бібліятэка»

 

2016

Трэція Шчорсаўскія чытанні “Публічныя бібліятэкі на Гродзеншчыне: стан і перспектывы даследавання”

2016

Навагрудская раённая бібліятэка адзначыла 70 гадовы юбілей.

 2017

У Навагрудскай раённай бібліятэцы створаны тэматычны музейны пакой, прысвечаны гісторыі Навагрудка і Навагрудчыны з экспазіцыяй міні-макетаў «Страчаная спадчына».

2017

Падзеяй года стала стварэнне пры Навагрудскай раённай бібліятэцы лялечнага ЛіТэатра “Церамок”.

 2018

 ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” у рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» разам з УК «Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку» рэалізавала  мясцовую ініцыятыву “ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке”. Партнёрамі з’яўляюцца  Навагрудскі філіял унітарнага прадпрыемства «Фільтр» ГА БелТІЗ і Навагрудская раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

 2018

Другая прэмія ў намінацыі «За пошукавую і даследчую работу» XХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

2018

Чацвёртыя Шчорсаўскія чытанніі “Прыватныя кніжныя зборы: гісторыя і сучаснасць”

2018

Навагрудская раённая бібліятэка ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).

2019

28 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.

2019

Дыплом II ступені ў намінацыі “Страчаная спадчына Гродзеншчыны».абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой Радзімы”.  Навагрудская раённая бібліятэка,  прадставiла на конкурсе  макет гарадской ратушы, якая існавала ў Навагрудку ý XVII-XVIII ст.

2019

Згодна з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 чэрвеня 2019г. №491 гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял і гарадская бібліятэка-філіял рэарганізаваны шляхам зліцця ў Наваградскую бібліятэку сямейнага чытання-філіял. Бібліятэка стала працаваць па адрасе вул. Чырвонаармейская, д.1

2020

Праект Навагрудскай раённай бібліятэкі «Рэтра-фотаатэлье» атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2020

8 ліпеня, па вул. Драздовіча пачаў працаваць бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі у адкрытым спартыўным шматфункцыянальным комплексе «Лидер».

2021

У студзені ў раённай бібліятэцы свае дзверы адчыніла рэтра фотаателье

2021

10-11 чэрвеня ў Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці адбыліся юбілейныя V Шчорсаўскія чытанні.Працавалі дзве секцыі – першая разглядала “Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці” (яна засядала у Навагрудскай раённай бібліятэцы), на другой ішла размова пра “Кніжныя помнікі Гродзеншчыны” (працавала ў Доме-музеі Адама Міцкевіча).

2021

Дыплом другой ступені ў намінацыі “За навацыі ў вобласці бібліятэчнай справы” XXIX Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». 

2022 

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка  адзначана заахвочвальнай грашовай прэміяй у XXX Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». 

2023

Дыплом і званне «Лепшая ўстанова» сярод арганізацый сацыяльна-культурнай сферы па выніках 2022 года прысуджана Навагрудскай раённай бібліятэцы

2023

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Па выніках конкурсу Дыпломам першай ступені ў намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем» узнагароджана Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання — філіял дзяржаўнай установы культуры «Навагрудская раённая бібліятэка»

2024

Па выніках ХХХІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” у намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» Навагрудская раённая бібліятэка атрымала дыплом першай ступені за серыю культурных дыялогаў у межах асветніцкага праекта “Вялікія кнігі – Вялікія справы”. Арганізацыя дыялогаў з людзьмі, справа якіх мае вялікае значэнне для развіцця раёна, вобласці, грамадства ў цэлым, паспрыяла папулярызацыі чытання ў моладзевым асяроддзі. На кожнай сустрэчы збіралася мазаіка для вялікага пано “Букет Міру”, у выніку чаго атрымалася сімвалічнае адлюстраванне прафесійнай дзейнасці навагрудчан у выглядзе кветак і значных падзей.