9 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную студыю “Женщины, которые изменили мир”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкары расказалі пра фантастычных жанчын, якія сталі сапраўднымі зоркамі ў розных сферах жыцця і пакінулі значны след у гісторыі. Яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі і мастацтва, выкарыстоўваючы свае прыродныя таленты, розум і знаходлівасць. Юнакі і дзяўчаты правільна вызначылі кожную славутую жанчыну па яе сферы дзейнасці. Здзейснілі відэа-падарожжа па модзе і даведаліся пра цудоўных жанчын, якія назаўсёды змянілі індустрыю моды.
На кніжна-часопіснай выставе-экспазіцыі “Жаночыя гісторыі ў партрэтах” была прадстаўлена мемуарная, біяграфічная і мастацкая літаратура. Цікава прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Мужчынскае і жаночае: толькі факты!”. У парах дзяўчаты і хлопцы адгадвалі, прадстаўніку якога полу належыць агучаны цікавы факт. Гульня прайшла весела і пазітыўна, а перамогу атрымала каманда дзяўчат.