15 сакавіка навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі прынялі ўдзел у прававой студыі «Па старонках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Бібліятэкары расказалі пра гісторыю развіцця канстытуцыйнага права, пачынаючы ад часоў выдання дзяржаўна-прававых актаў Вялікага Княства Літоўскага, дзякуючы якой была распрацавана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы добра справіліся з інтэлектуальным заданнем “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у пытаннях і адказах”. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі навучэнцаў з навукова-папулярнымі часопісамі “Беларуская думка”, “Юстиция Беларуси” і тэматычнымі матэрыяламі на іх старонках.