/ 20 марта, 2023

16 сакавіка ў дзіцячы садок № 12 з гучнымі чытаннямі “Казачныя сябры” прыйшлі бібліятэкары з бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі. Маленькія выхаванцы дзіцячага садка праслухалі беларускія і рускія народныя казкі. Бібліятэкары разам з дзецьмі абмеркавалі кожную казку, а таксама добрыя і дрэнныя ўчынкі казачных герояў. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі і маляўнічымі кніжкамі, паўдзельнічалі ў казачнай віктарыне.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий