22 сакавіка спаўняецца 80 гадоў з дня трагедыі Хатыні. У 1943-м вёску разам з мірнымі жыхарамі спалілі фашысцкія карнікі. У Навагрудскай раённай бібліятэцы з гэтай нагоды прайшоў вечар памяці “Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці”. Агляд-хроніка пазнаёміў з адной з самых трагічных старонак у гісторыі нашай радзімы. Бібліятэкары прэзентавалі кніжную выставу з гісторыка-дакументальнай і мастацкай літаратурай, прысвечанай спаленай разам з жыхарамі беларускай вёсцы. Наведвальнікі здзейснілі віртуальнае знаёмства з мемарыяльным комплексам “Хатынь” – мемарыялам у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.