/ 28 марта, 2023

27 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла пазнавальная гульня «У свеце дзіцячых пісьменнікаў». У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзве каманды, якія змагаліся за званне лепшага знаўцы твораў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Дзеці выконвалі заданні ў розных намінацыях: “Пісьменнікі”, “Назва твора і аўтар”, “Усё аб ўсім”, “Цытуем вершы”, “На паліцы стаяць кнігі”. Гульня паказала, што дзеці шмат ведаюць, любяць беларускія кніжкі і чытаюць іх уважліва.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий