/ 31 марта, 2023

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі 29 і 30 сакавіка у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальная інфармацыйная гадзіна “ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ БРАТЭРСКІХ НАРОДАЎ”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю заснавання свята, аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях дзвюх краін у розных сферах дзейнасці. Таксама звярнулі ўвагу прысутных на тое, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў. Шмат выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Падчас выканання інтэрактыўных заданняў рознай складанасці вучні  прадэманстравалі свае веды аб Беларусі, яе дзяржаўных сімвалах. Удзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні віктарыны “Што родніць народы Беларусі і Расіі?”.

У канцы сустрэчы бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд літаратуры “ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ БРАТЭРСКІХ НАРОДАЎ”, на якой прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры  Беларусі і Расіі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий