11 студзеня на літаратурную праграму «Снежныя гісторыі» ў Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы трэцяга курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
Юнакам і дзяўчатам быў прадстаўлены займальны агляд класічнай і сучаснай літаратуры з цудоўнымі кніжнымі гісторыямі, дзе абавязкова ёсць снег, які і робіць іх асабліва незвычайнымі. Літаратурная гульня “Зіма родам з дзяцінства” дазволіла ўспомніць самыя любімыя казачныя творы пра зімовую пару, удзельнікі з лёгкасцю адшукалі прадмет-падказку, які асацыіруецца з творам. У гульні-пошуку “Зімовыя супер-героі і дзе яны жывуць” удзельнікі адгадвалі як завуць Дзеда Мароза ў розных краінах свету.
Дзяўчаты па ролях выканалі настальгічны верш Юрыя Левітанскага “Дыялог каля навагодняй елкі”.
Не абышлося і без навагодніх пачастункаў. Духмянае імбірнае пячэнне дазволіла адчуць свята на смак.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы запісалі ўпадабаныя назвы твораў на літаратурнай гірляндзе.