16 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную студыю “Харукі Муракамі: чароўны свет слоў і філасофія рэальнасці”, прысвечаную 75-годдзю знакамітага японскага пісьменніка. Пазнаёміцца з жыццём і творчасцю юбіляра завіталі навучэнцы трэцяга курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Іх чакала калекцыя цікавых фактаў з біяграфіі аўтара, аповед пра мастацкія творы, якія сталі сусветнымі бестселерамі. Літаратурным працягам мерапрыемства стала наведванне навучэнцамі абанемента і выбар імі кніг для чытання.