/ 23 января, 2024

17 і 18 студзеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў сярэднюю школу №7 і прапанавалі малодшым школьнікам літаратурную віктарыну «Загадка – розуму зарадка». У складзе трох каманд на чале з капітанамі хлопчыкі і дзяўчынкі шукалі адказы на пытанні пра любімыя кнігі, разгадвалі хітрыя літаратурныя загадкі, адгадвалі кніжных герояў, выконвалі творчае заданне на маляванне.

Віктарына прайшла весела, займальна і пазнавальна. Каманды-пераможцы атрымалі прызы, а бібліятэкары запрашэнне прыходзіць часцей з цікавымі мерапрыемствамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий