Чарговае мерапрыемства культурна-асветніцкага праекта “Вялікія кнігі – Вялікія справы” прайшло 25 кастрычніка пад назвай “Смак хлеба”. Дзейнасць “Навагрудскага хлебазавода” філіяла ААТ “Гроднахлебпрам” прадставіла спецыяліст па продажы Пяткевіч Ванда Леанідаўна. Яна расказала пра гісторыю прадпрыемства, асартымент прадукцыі Навагрудскага хлебазавода, які прыемна здзіўляе самых дасведчаных спажыўцоў, адказала на пытанні аўдыторыі. Бібліятэкар прадставіла агляд літаратуры, расказала пра з’яўленне хлебапячэння, пра хлебныя традыцыі і звычаі нашай краіны, цікавыя факты пра галоўны прадукт на стале беларусаў.
Сімвалічны Букет міра папоўніўся каласкамі жыта.
Удзельнікі мерапрыемства змаглі самі ўпэўніцца ў якасці прадукцыі. Завяршылася мерапрыемства салодкай дэгустацыяй і апладысментамі.