8 лютага ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў урок-рэквіем “Піянеры-героі вялікай вайны”. Падчас мерапрыемства школьнікі з цікавасцю слухалі аповед бібліятэкара пра сваіх равеснікаў: Зіну Партнову, Лёню Голікава, Марата Казея, чые подзвігі навекі застануцца ў памяці пакаленняў. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў пра вайну. Мерапрыемства суправаджалася аглядам кніг, прадстаўленых на выставе “Дзяцінства, апаленае вайной”. Ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Таксама дзеці паглядзелі дакументальны фільм «Яны спальвалі Хатынь», у аснове якога трагедыя вёскі Хатынь, якую карнікі спалілі 22 сакавіка 1943 года разам з дзецьмі.