/ 9 февраля, 2024

8 лютага ў беларускім календары адзначыны як дзень юнага героя-антыфашыста. Маленькія героі вялікай і страшнай вайны. Яны змагаліся побач са старэйшымі. Многія з іх загінулі ад варожых куль, або ў засценках. Няхай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але памяць аб іх працягвае жыць у нашых сэрцах.  А для таго, каб і ў далейшым аганёк памяці не згас, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок памяці пад назвай “Недетское мужество в детских глазах”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 і 6 класаў Уселюбскай СШ. Навучэнцы з цікавасцю слухалі бібліятэкара, ім цяжка было ўявіць, што іх аднагодкі былі здольныя на такія недзіцячыя подзвігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з літаратурай па дадзенай тэматыцы. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу падрастаючага пакалення на тое, што такія жудасныя падзеі не павінны паўтарыцца ў сучаснасці і будучыні, і ўсе дзеці былі згодны з гэтым сцвярджэннем.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий