21 лютага, у рамках Міжнароднага дня роднай мовы, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 6-7 класаў на час адкрыццяў “Таямніцы родных слоў”. Дзеці выконвалі розныя цікавыя заданні на станцыях. З дапамогай тлумачальных слоўнікаў яны расшыфроўвалі прадстаўленыя словы. На станцыі “Падумай і адкажы” былі прапанаваны розныя пытанні – і жартоўныя, і сур’ёзныя. Прысутным спадабалася станцыя “Ветлівыя словы”, дзе патрэбна было ўспомніць і запісаць беларускія звароты ветлівасці: просьбы, запрашэнні, словы падзякі. У дапамогу мерапрыемству была падрыхтавана кніжная выстава “Адвечны голас Радзімы”. Сустрэча была карысная і цікавая для ўсіх. Дзеці прыйшлі да высновы, што трэба любіць і шанаваць нашу родную мову.