/ 21 февраля, 2024

21 лютага Навагрудская раённая бібліятэка адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўтульную літаратурную гасцёўню спасцігаць таямніцы роднай мовы завіталі навучэнцы другога курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Гучалі прыгожыя вершы на беларускай мове, бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, прапанавалі шэраг цікавых фактаў пра мову.

Юнакі і дзяўчаты  выдатна справіліся з гульнявым заданнем “Мова родная, гучы!”, дзе весела спаборнічалі камандамі ў вымаўленні беларускіх хуткамовак.

Пазнавальна прайшла віктарына “Цікавыя словы роднай мовы” і  заданне з куфэрка “Сказаў як звязаў”.

Напрыканцы навучэнцам было прапанавана напісаць самыя любімыя беларускія словы.  

Асаблівае задавальненне прынёс прагляд цудоўнага відэакліпа “Беларуская мова” гурта «Дразды».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий