/ 7 марта, 2024

Са святочнай віншаванкай “Кніжны букет – да 8 сакавіка” каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі 7 сакавіка завітала да сваіх чытачак ў вёскі Каменка і Навіны. З пазітыўнымі пажаданнямі гучалі шчырыя словы віншаванняў з прыгожым вясновым святам, бібліятэкары прывезлі жанчынам пазітыўны настрой, святочныя паштоўкі і салодкія пачастункі, а таксама цікавыя кнігі і часопісы на любы густ.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий