7 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна “Образ пленительный, образ прекрасный”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні і класны кіраўнік 11 класа Уселюбскай СШ. Гучалі вершы Эдуарда Асадава, Марыны Цвятаевай, Наталлі Гросс, Аляксандра Вярцінскага, Аляксандра Пушкіна, Расула Гамзатава , якія былі адрасаваны як самім дзяўчатам, так і мамам і бабулям. З пачуццём і душэўнасцю верш Яўгенія Еўтушэнка “Всегда найдётся женская рука” прачытала класны кіраўнік Цераховіч Аксана Аляксандраўна.
Лірычная атмасфера панавала ад пачатку да канца мерапрыемства