6 чэрвеня да юбілею Аляксандра Пушкіна ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў “О Пушкине с любовью”, удзельнікамі якога сталі дзеці са школьнага лагера “Нягневіцкія следапыты” пры Нягневіцкай сярэдней школе. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць паэта. Потым удзельнікі чыталі вершы А. С. Пушкіна, урыўкі з яго паэмы “Руслан и Людмила” і рамана ў вершах “Евгений Онегин”.
Перамогу ў конкурсе атрымала Шастак Маша, якая прачытала верш “Няне”.