/ 20 июня, 2024

У Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы 19 чэрвеня 2024 года прайшла літаратурная гадзіна «Шлях вызначаны лёсам», прысвечаная дню нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Бібліятэкар расказала чытачам пра біяграфію Васіля Быкава, а таксама зрабіла агляд кніжнай выставы з творамі аўтара. Наведвальнікі бібліятэкі не толькі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам беларускага пісьменніка, але і яшчэ раз пераканаліся, які ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры аказала творчасць Васіля Быкава.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий