На абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстава “Завещано помнить!”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
На выставе прадстаўлена лепшая гісторыка-дакументальная, мемуарная, даведачная літаратура аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб сіле духу і подзвігах нашых салдат. Вядучыя айчынныя ваенныя гісторыкі ў сваіх кнігах адказваюць на самыя складаныя і спрэчныя пытанні першага дня Вялікай Айчыннай вайны, сваімі ўспамінамі аб першым дні вайны з чытачамі дзеляцца пісьменнікі-франтавікі і савецкія воіны.
22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз, і пачалася жорсткая і кровапралітная вайна. Доўгія 3 гады, 1 месяц і 6 дзён наша беларуская зямля была пад гітлераўскай акупацыяй. За час яе фашысты правялі звыш 140 карных аперацый. Яны спальвалі вёскі разам з людзьмі, не шкадавалі ні жанчын, ні дзяцей, ні старых…
З 2022 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны памятная дата 22 чэрвеня набыла новую назву – Дзень ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Гэты дзень – нагода ўспомніць страшныя старонкі гісторыі, бо памяць пра вайну – жывы боль і напамін новым пакаленням, што ёсць рэчы, якія не падлягаюць забыццю…