Сёлета Беларусь святкуе 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гонар гэтай важнай даты ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” для чытачоў падрыхтавала шэраг тэматычных мерапрыемстваў.
Па-першае, быў створаны спецыяльны буктрэйлер, у якім рэкламуецца кніга пра Вялікую Айчынную, а менавіта, “Мы з Санькай у тыле ворага” Івана Сяркова. Гэты відэаролік мае мэты прыцягнуць увагу да кніжнага фонда па тэме.
Таксама мы запусцілі некалькі анлайн-віктарын, прысвечаных гісторыі вызвалення Беларусі. Усе жадаючыя могуць праверыць свае веды на нашым сайце па спасылках https://novcrb.nov-centr.of.by/opros
https://gorbibl.nov-centr.of.by/wp_quiz/eto-nashej-istorii-stroki-80-letiyu
Нарэшце, мы стварылі серыю відэаролікаў, у якіх навагрудчане чытаюць вершы пра вайну і перамогу. Гэтыя кранальныя відэа таксама размяшчаюцца на нашым сайце, толькі пад банерам “Жывое слова” https://novcrb.nov-centr.of.by/patryyatychnaya-akcyya-zhyvoe-slova/.
Работа да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працягваецца і далей. Вось і 3 ліпеня на гарадскім свяце будзе працаваць наша інтэрактыўная пляцоўка “Квітней Радзіма пад блакітным небам”. Запрашаем усіх жыхароў і гасцей горада наведаць пляцоўку і ўвогуле прыняць удзел у мерапрыемствах, каб разам адзначыць гэтую важную гістарычную дату!