3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную літаратурную пляцоўку “Квітней, Радзіма, пад блакітным небам!”. Кніжна-ілюстрацыйная выстава прадставіла літаратуру пра гісторыка-культурныя, прыродныя славутасці нашай краіны, а таксама навінкі беларускіх выдавецтваў, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікі пляцоўкі з задавальненнем складалі з пазлаў карту Беларусі і Гродзенскую вобласці, гулялі ў настольную гісторыка-патрыятычную гульню “Вялікія сімвалы памяці Беларусі”. Дзеці весела бавілі час на гульнёва-забаўляльнай лакацыі з канструктарамі і рухомымі гульнямі.