20 ліпеня на возеры Літоўка прайшоў XI фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». На працягу мерапрыемства працавала інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “Звезда по имени … Высоцкий. На кніжнай літаратурнай экспазіцыі «СтихиЯ Высоцкого» былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі У. Высоцкага, біяграфічныя кнігі, артыкулы з часопісаў. Літаратурная выстава пазнаёміла ўдзельнікаў фестывалю з біяграфіяй Уладзіміра Высоцкага і яе навагрудскімі старонкамі. Наведвальнікаў пляцоўкі чакала займальныя настольная мемары-гульня «Песні Высоцкага». Назвы песен Уладзіміра Высоцкага былі раздзелены на дзве часткі, адна з якіх была напісана, а другая намалёвана. Прапанована было аб’яднаць назвы, адкрываючы іх паслядоўна. А ў гульні «Кінаролі Высоцкага» здымкі асобных кадраў кінастужак з удзелам Уладзіміра Высоцкага патрэбна было суаднесці з іх назвамі. Экспанавалася кампазіцыя-калаж ручной працы з выявамі 96 помнікаў Высоцкаму ва ўсім свеце, храналагічная кампазіцыя фестывалю, кампазіцыя-калаж з фільмаграфіяй У. Высоцкага, кінапробамі У. Высоцкага, фільмамі з песнямі і мелодыямі У. Высоцкага. Аўтар ідэі і выканаўца Сяргей Віктаравіч Акуліч таксама быў сярод гасцей пляцоўкі. Вялікая колькасць публікацый і фотаматэрыялаў прыцягвала ўвагу прыхільнікаў творчасці знакамітага барда. Дзеці разам з дарослымі з задавальненнем бавілі час з настольнай гульнёй “Рыцарскі турнір”.