25.07 Лаўрышаўская сельская бібліятэка запрасіла ў краязнаўчае падарожжа “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Удзельнікі мерапрыемства зазірнулі ў мінулае роднага краю, паразважалі пра тое, чаму наша краіна носіць назву Беларусь, а мы, яе жыхары завемся беларусамі. Дзеці ўспомнілі легенды і паданні пра Навагрудчыну, пачыталі вершы. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі пісьменнікаў і паэтаў, якія ў сваіх творах апелі прыгажосць нашага краю.