5 жніўня ў чытальнай зале прайшоў інтэрактыўны агляд літаратуры «Это всё кошки…». У нашых пухнатых сяброў ёсць нават цэлы Міжнародны дзень кошак — неафіцыйнае свята, якое адзначаецца ва ўсім свеце 8 жніўня і набывае ўсё большую папулярнасць сярод уладальнікаў гэтых жывёл.
У мастацкай літаратуры кошка – не проста аб’ект выявы, яна, нароўні з чалавекам, адна з галоўных дзеючых асоб. Каты ў літаратуры нясуць розныя сэнсы, іх вобраз сімвалічны.
Да таго як пакарыць інтэрнэт, каты перш за ўсё пакарылі сэрцы пісьменнікаў. У кнігах яны былі і лепшымі сябрамі галоўных герояў, і спадарожнікамі-праваднікамі нячыстай сілы ў гэты свет – падступнымі, разумнымі, амаль тагасветнымі істотамі.
Бібліятэкар звярнула ўвагу на шматлікія ілюстраваныя альбомы, мастацкія кнігі, артыкулы і часопісы, старонкі якіх прысвечаныя катам і кошкам.
Напрыканцы агляда нашым наведвальнікам была прапанавана віктарына “Літаратурныя каты”.
Выстава-экспазіцыя “Гуляет кошка по страницам” і прапанаваныя на ёй кнігі раскрыюць вам сакрэты кацінай натуры і дадуць магчымасць здабыць поўнае паразуменне з вашымі гадаванцамі.