9 жніўня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы адбылася завочная экскурсія “Хлеб, сыр, квас – вкусно, натурально, полезно”, прымеркаваная да Года якасці. Прысутныя завочна пабывалі на прамысловых прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў горадзе Навагрудку. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй і сучаснымі магутнасцямі прадпрыемстваў “Навагрудскія Дары” філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, філіял “Навагрудскі хлебазавод” ААТ “Гроднахлебпрам”, філіял “Навагрудскі вінзавод ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, прадукцыя якіх славіцца сваёй якасцю далёка за межамі Навагрудскага раёна. Напрыканцы мерапрыемства ўсе частаваліся смачнымі бутэрбродамі з навагрудскім хлебам і маслам.