2 кастрычніка ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар добрага настрою “Прыгожы ўзрост”.
У зале панавала даверлівая атмасфера – гучала спакойная музыка, а паветра напаўняла прыемная духмянасць пірагоў, што надавала вечару той самы хатні каларыт.
Праграма вечара была насычанай: бібліятэкар прачытала некалькі лірычных вершаў пра восень і памяць, потым пачаўся невялікі конкурс на лепшыя сямейныя гісторыі. Кожны жадаючы мог падзяліцца памятным момантам. Многія з радасцю ўспаміналі дзяцінства, кнігі, якія чыталі ў маладосці, і нават падзяліліся сваімі любімымі радкамі, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў вечара з кніжнымі навінкамі.
Падчас літаратурнага чаявання людзі размаўлялі, як добра, что ёсць месца, дзе цябе ведаюць і рады бачыць. І ў гэтым была галоўная радасць вечара, што бібліятэчны пункт стаў месцам, дзе можна не проста ўзяць кнігі, але і адчуць сябе сваім.







