17 кастрычніка ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароўя «Жыццё без алкаголю».
Галоўнай тэмай сустрэчы стаў разбуральны ўплыў шкодных звычак на малады арганізм.
Бібліятэкар падрабязна расказала юнакам і дзяўчатам пра згубнае ўздзеянне спіртных напояў і энергетычных кактэйляў, якія многія памылкова лічаць бяскрыўднымі.
З дапамогай тлумачальнага слоўніка ўдзельнікі мерапрыемства знайшлі і прааналізавалі дакладнае вызначэнне паняцця «алкаголь».
Наглядным дадаткам да гутаркі стала тэматычная выстава «Скажы алкаголю — не!».
Такія сустрэчы дапамагаюць падлеткам задумацца аб сваёй будучыні і зрабіць свядомы выбар на карысць здаровага ладу жыцця.


