Хлопчыкі і дзяўчынкі са школьнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «Восеньскі экспрэс» разам з бібліятэкарамі Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі адправіліся ў літаратурны круіз «А не поехать ли нам в гости?».
Удзельнікі пабывалі ў гасцях у пісьменнікаў з Расіі, Англіі, Італіі і Амерыкі:
Б. Заходэра, А. Волкава, А. Талстога, Ф. Баўма, К. Калодзі і А. Мілна і пазнаёміліся з цудоўнымі творамі гэтых аўтараў.
Разам мы:
✅ разгадалі займальную крыжаванку;
✅ прынялі ўдзел у літаратурных віктарынах.
Дзяцей зацікавіла кніжная выстава “Кніжнае царства рускіх і замежных пісьменнікаў”, і ў гэты дзень многа кніг знайшло сваіх чытачоў.




