17 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень здароўя “Свабода без дыму – выбіраем здароўе”, прымеркаваны да Сусветнага дня адмовы ад курэння. Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа, якія разам з бібліятэкарам абмеркавалі анатомію залежнасці і разбуральны ўплыў нікаціну і тытунёвага дыму на арганізм: як таксічныя смолы і ўгарны газ прыгнятаюць дыхальную сістэму і сасуды, чаму нікацін знясільвае нервовую сістэму і парушае сон, а таксама чаму сучасныя электронныя прылады і вейпы не з’яўляюцца бяспечнай альтэрнатывай.
Падчас мерапрыемства былі развеяны папулярныя міфы аб курэнні, а замацаваць веды дапамагла інтэрактыўная віктарына “Міфы і праўда аб нікаціне”. Жывы водгук у гасцей выклікала інтэрактыўнае заданне “Бюро знаходак”, дзе навучэнцы разам шукалі тое, што неўзаметку знікае з жыцця з-за шкоднай звычкі, і тое, што вяртаецца разам са свабодным дыханнем, яснай галавой і здароўем.
Напрыканцы было выканана інтэрактыўнае заданне “Дрэва альтэрнатыў. Замест дыму выбіраю…”, у якім змог паўдзельнічаць кожны, зрабіўшы свой свядомы выбар на карысць паўнацэннага і актыўнага жыцця. У выніку крона дрэва запоўнілася жывымі “лісточкамі” з цікавымі ідэямі-альтэрнатывамі – карыснымі хобі, любімымі кнігамі і экапрывычкамі.















