18 лістапада для чытачоў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі ладзіла агляд літаратуры “Цікавосткі на кніжных старонках”. Бібліятэкар прадставіла кніжныя навінкі сацыяльна значнай мастацкай і галіновай літаратуры з фонду бібліятэкі.
Асаблівае месца ў падборцы занялі кнігі пра родную Беларусь, яе жывапісную прыроду, багатую гісторыка-культурную спадчыну і захаванне гістарычнай памяці.







