25 лістапада супрацоўнікі бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі правялі для вучняў 7А класа гімназіі №1 квэст-гульню “Падарожжа па сцяжынках здароўя”, прымеркаваную да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з прафілактычнымі лістоўкамі і медыцынскімі выданнямі па тэме. Праз гульню змаглі атрымаць внеабходныя веды і па-сапраўднаму зразумець тэму, вучыліся адрозніваць факты ад чутак, не баяцца гаварыць аб праблеме і задаваць пытанні. Напрыканцы сустрэчы разам прыйшлі да высновы, што “Ведаць — неабходна, каб засцерагчы сябе і іншых»
.


