/ 26 ноября, 2026

            У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы працягваецца рэалізацыя выставачнага праекта «12 месяцаў для чытання», у рамках якога ў лістападзе для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту была падрыхтавана кніжная выстава “И в каждой строчке вдохновенье…”, на якой былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі.

            26 лістапада для вучняў 11 класа адбылася літаратурная гасцёўня “Паэзія душы”. Адбыўся жывы дыялог з падлеткамі, падчас якога высветлілі, з-за чаго ў душы чалавека нараджаюцца геніяльныя вершы; як з’яўляецца дзіўны дар, які прымушае звычайныя словы гучаць па-новаму, па-іншаму, ад якіх у людзей мацней б’ецца сэрца і захоплівае дыханне; што пісаць вершы дадзена не кожнаму, а вось разумець і любіць паэзію можа навучыцца кожны чалавек. Юнакі і дзяўчаты ўспаміналі сваіх любімых аўтараў, напамяць чыталі вершы класікаў: С. Ясеніна, А. Пушкіна, П.Панчанкі, Я.Янішчыц, Р.Гамзатава.

            Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад добрага настрою! Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар прапанавала ўсім ахвотным дакрануцца да прыгожага і абраць сабе паэтычны зборнік па душы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий