18.05 – 24.05.26
18 – 24 мая Навагрудская раённая бібліятэка, па папярэдніх заяўках, запрашае дарослых і дзяцей карысна правесці вясновыя дні сумесна з навагрудскай гараджанкай, якая спецыяльна для вас арганізуе цікавы інтэрактыў, правядзе пазнавальныя віктарыны, а яшчэ і забяспечыць нечаканыя прыемныя сустрэчы падчас падарожжа па вуліцах Навагрудка.
Тэл. для даведак 8(01597)66789
20 мая ў 14:00 у Навагрудскай раённай бібліятэцы /дзіцяча-юнацкім сектары пройдзе ўрок-прэзентацыя “Кнігі бываюць розныя”. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца аб гісторыі стварэння кнігі, аб тым як і калі ўзніклі бібліятэкі. Адбудзецца прагляд відэапрэзентацыі “Кніга — наш лепшы сябар”.
Тэл. для даведак 8(01597)66719
21 мая ў 16:00 у Шчорсаўскай сельскай бібліятэцы адбудзецца пазнавальная гадзіна “Пад блакітным небам Беларусі”. Бібліятэкар паспрабуе раскрыць прыгажосць нашай краіны праз прыроду, гісторыю і культуру. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца мультымедыйная прэзентацыя з краявідамі Беларусі, гукі лесу і спевы птушак, а таксама выстава кніг беларускіх пісьменнікаў.
Тэл. для даведак 8(01597)31956
24 мая ў 16:00 у Лаўрышаўскай сельскай бібліятэцы пройдзе пазнавальная гадзіна “Курэнне ці здароўе — выбіраем самі”. Бібліятэкар закліча ўдзельнікаў мерапрыемства задумацца аб шкодзе курэння. Падлеткам прапануецца пагадзіцца або аспрэчыць сцвярджэнні:”Курэнне дапамагае супакоіцца”, “Лёгкія цыгарэты менш шкодныя”,”Пасіўнае курэнне небяспечнае”.
Тэл. для даведак 8(01597)29045