Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай

Інтэрактыўная праграма ўключае ў сябе наведванне музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, які пазнаёмяць з экспазіцыяй міні-макетаў гістарычных аб’ектаў Навагрудка. Удзельнікі ўбачаць рынкавую плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя, паслухаюць цікавыя гісторыі і факты з жыцця гараджан таго часу, у фармаце займальнай варажбы даведаюцца кім яны былі 100 гадоў таму. У рэтра-фотаатэлье кожны жадаючы зможа прымерыць вобразы гараджанкі або гараджаніна пачатку ХХ стагоддзя і атрымаць імгненную фатаграфію на памяць. Далей удзельнікаў чакае шпацыр па гістарычным цэнтры Навагрудка і параўнанне яго з бачаным раней на макетах.

І-ІV квартал

Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”

MyCollagesУ міні-музеі «Страчаная спадчына» увазе наведвальнікаў прадстаўлены макеты плошчы Навагрудка 1921-1939 гадоў, вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, палаца Храптовіча ў Шчорсах, а таксама кнігі канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў. Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць займальнае падарожжа па рынкавай плошчы міжваеннага горада. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя рады, крамы. Вы пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў.

І-ІV квартал

Рэтра-фотаатэлье

У Навагрудскай раённай бібліятэцы працуе “Рэтра-фотаатэлье”. Праект рэалізаваны, дзякуючы атрыманаму гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Завітаўшы ў рэтра-фотаатэлье, кожны жадаючы можа прымераць на сябе вобразы навагрудчан пачатку ХХ ст. Прыгожыя сукенкі, форма гімназісткі, капялюшы і вееры, пацеркі і парасоны – усё гэта гарманіруе са своеасаблівым інтэр’ерам. Тут жа ў фотастудыі, стылізаванай пад даўніну, пераапрануўшыся, можна сфатаграфавацца і імгненна атрымаць фотаздымкі.

І-IV квартал

Тыдзень дзіцячай кнігі

Тыдзень

 

Падчас вясновых канікул ва ўсіх бібліятэках  ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» пройдзе Тыдзень дзіцячай кнігі. Гэта агульнае свята кнігі і чытання. Мерапрыемствы кожнага святочнага дня, аб’яднаныя пэўнай тэмай.

І квартал

ЛіТэатр «Церамок»

 

Пры Навагрудскай раённай бібліятэцы створаны і працуе літаратурны тэатр «Церамок», які знаёміць гледачоў з цікавымі лялечнымі пастаноўкамі. У планах на год — падрыхтаваць 2 новыя спектаклі.

І-IV квартал

 

Міні-галерэя “Імгненне”

Імгненне

 

Міні-галерэя «Імгненне» працуе пры Навагрудскай раённай бібліятэцы.  На працягу года арганізуе выставы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нш.

І-ІV квартал

 

 

Інфармацыйна-краязнаўчы тур «Праз бібліятэку да дабра і свету»Новый рисунок (1)

Традыцыйна бібліятэка арганізуе мерапрыемствы, задача якіх дапамагчы чытачам разабрацца ў кніжным сусвеце і знайсці сваю літаратуру — цікавую і захапляльную. Сёлета мерапрыемствы Тура прысвечаны святкаванню 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” и пройдуць пад назвай «Скрозь агонь і попел да зорак Перамогі” 

ІІ квартал

Бібліяпляцоўка «Летнія чытальні»

Новый рисунок

У гарадскім скверы з чэрвеня і да канца жніўня, кожную сераду і чацвер з 12.00 да 15.00 будзе працаваць Летняя чытальня. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прапанаваны новыя газеты і часопісы, маляўнічыя кнігі для дзяцей, прыемная атмасфера. Гараджане атрымаюць магчымасць пачытаць, схаваўшыся ад спёкі ў цені парасонаў. Самым маленькім прапануюцца, інтэлектуальныя і настольныя гульні.

ІІ-ІІІ квартал