/ 5 мая, 2016

Акцыя_чытаем разам_пра вайну_ Васько Валянцін АркадзьевічДзіцячы аддзел Навагрудскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у абласной акцыі “Чытаем разам”. Урок патрыятызма прысвячаўся тэме “Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе”. Разам з аўдыторыяй, вучнямі 9 класа СШ №2 г. Навагрудка, творы беларускіх пісьменнікаў чыталі: капітан, намеснік ваеннага камісара Навагрудскага ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Васько Валянцін Аркадзьевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Новік Ганна Леанідаўна. Былі прачытаны ўрыўкі з твораў В. Быкава, М. Лынькова, П. Броўкі, А. Куляшова, П. Панчанкі і іншых пісьменнікаў. Напрыканцы ўсе “хорам” прачыталі верш Н. Гілевіча “Часцей, часцей прыпамінай”.

Акцыя_чытаем разам_пра вайну_ 8 Акцыя_чытаем разам_пра вайну_ 4 Акцыя_чытаем разам_пра вайну_ 9

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий