Бібліятэкі Навагрудчыны далучыліся да абласная акцыі “Чытаем разам”, якая пачалася з чытання твораў Кандрата Крапівы. У сакавіку споўнілася 120 год з дня нараджэння знакамітага байкапісца. З гэтай нагоды 13 красавіка ў бібліятэках горада і раёна ўзгадвалі яго імя чытаннямі твораў услых і шчырымі словамі. Байкі Крапівы ў межах акцыі прачыталі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, намеснікі старшынь сельвыканкамаў, упраўляючыя справамі сельвыканкамаў, ідэолагі, дырэктары школ, настаўнікі. Былі падрыхтаваны кніжныя выставы по творчасці аўтара. Удзельнікам былі прапанаваны загадкі “Ад дзеда Кандрата”, кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды жыцця і творчасці. Марапрыемствы прайшлі ў Навагрудскай гарадской дзіцячай бібліятэцы, Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, Пятрэвіцкай, Кашалеўскай, Харосіцкай, Ладзеніцкай сельскіх бібліятэках. Падчас сустрэч усе ўпэўніліся, што людзі розных прафесій і ўзростаў могуць аднолькава захапляцца чытаннем твораў беларускіх пісьменнікаў.