8 снежня ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў мастацка-патрыятычны ўрок «Абліччы вайны ў творчасці мастака Міхаіла Савіцкага». Удзельнікі даведаліся аб жыцці і творчасці мастака, чые палотны адлюстроўваюць трагедыю і гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай. Наведвальнікі разглядалі альбомы з ілюстрацыямі карцін мастака. Паспрабавалі апісаць сюжэт карцін, завяршаючы прапанаваныя выслоўі: «Што я бачу на карціне?», «Я адчуваю, што…», «Я спадзяюся, што…»