/ 21 июня, 2022

17 чэрвеня ў Ладзеніцкую сельскую бібліятэку на гучныя чытанні “Адчыняем у казку дзверы” завіталі выхаванцы Ладзеніцкага дзіцячага сада. Бібліятэкар прачытала ім рускія народныя казкі “Заюшкина избушка”, “Теремок” і інш., у выніку атрымалася захапляльнае літаратурнае падарожжа. Казкі – адно з самых выдатных тварэнняў народа, на іх выхавана не адно пакаленне дзяцей, а казкі, якія чыталіся тут, адрозніваюцца павучальным зместам, вучаць быць разумнымі і добрымі, сумленнымі і працавітымі, дружнымі і смелымі, таму дзеці з вялікім задавальненнем праслухалі іх, разглядаючы маляўнічыя ілюстрацыі. У выніку мерапрыемства атрымалася яркім і вясёлым.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий