18 жніўня супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі разам з навучэнцамі 9 класаў адкрылі літаратурна-патрыятычны марафон “30 кніг пра Беларусь”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Удзельнікі марафона пазнаёміліся з лепшымі кнігамі пра гісторыю, культуру, традыцыі нашай краіны, пра яе прыродныя багацці, архітэктурныя славутасці. Навучэнцы прынялі актыўны удзел у інтэрактыўнай віктарыне “Беларуская старонка”. Пры дапамозе маркернай дошкі складалі славесны партрэт “Мая Беларусь…”, а на далоньках-сцікерах пісалі пажаданне роднаму краю і размяшчалі іх на контур Беларусі.