/ 8 июля, 2020

Сёння, 8 ліпеня, па вул. Драздовіча ў Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё спартыўнага шматфункцыянальнага комплексу «Лидер». Цырымонія адкрыцця прайшла з удзелам шматлікіх гасцей і навагрудчан.

Павіншаваць навагрудчан з важнай падзеяй прыехалі – старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк.

«Лідэр» уключае вялікую спартыўную залу для гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 750 глядацкіх месцаў, 25-метровы басейн, трэнажорны і фітнес-залы, спартыўныя памяшканні для заняткаў лёгкай атлетыкай, сауну, а таксама кафэ.

Тут будзе працаваць і  бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі.

Госці мерапрыемства маглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Спорт-привет”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий