/ 16 марта, 2022

16 сакавіка Навагрудская раённая бібліятэка адкрыла “Тыдзень праваслаўнай кнігі –  2022”, які сёлета прысвячаецца 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях, 30-годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі і 600-годдзю  здабыцця святых мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага. Круглы стол “Духоўны светач на ўсе часы”, прысвечаны  прападобнаму Сергію Раданежскаму, аб’яднаў прадстаўнікоў Праваслаўнай царквы, выкладчыкаў гісторыі і праваслаўных дысцыплін, бібліятэкараў, навучэнцаў навагрудскіх школ. З прывітальным словам з нагоды адкрыцця тыдня праваслаўнай кнігі выступіў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук. Ён таксама падараваў Навагрудскай раённай бібліятэцы праваслаўныя кнігі для дзяцей і дарослых. Загадчык кафедры царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай семінарыі, протаіерэй Генадзь Логін  падрабязна раскрыў тэму “Гістарычнага значэння асобы і духоўнай спадчыны прападобнага Сергія Раданежскага”. З відэа-прэзетацыяй на тэму “Асноўныя вехі жыція прападобнага Сергія Раданежскага” выступіла вучаніца СШ №7 г. Навагрудка Бяспалая Карына. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іна Шаўчук прэзентавала кніжную выставу, прысвечаную святому. Былі прадстаўлены энцыклапедычныя, даведачныя, гістарычныя, выяўленчыя выданні, мастацкія кнігі, а таксама творы мастацкай літаратуры, сюжэт якіх храналагічна адпавядае жыццю Сергія Раданежскага.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий