22 верасня ў бібліятэцы быў праведзены Дзень інфармацыі “Адкрый сваю справу”. Інфармацыйна-бібліяграфічным сектарам была падрыхтавана кніжная выстава “Свая справа – шлях да сябе”, дзе былі прадстаўлены матэрыяла аб працаўладкаванні, пошуку працы, субяседаванні, акалічнасцях і аспектах стварэння і вядзення сваёй справы. З дакладамі, парадамі і рэкамендацыямі перад чытачамі і жыхарамі горада выступілі спецыялісты аддзела дзяржаўнай службы занятасці.